Карусэль кахання

Ўсе ў жыцці мінае,
Пралятае ценем,
Змрок зімовы стае
Пад сонца праменем.

Ў сінім паднябессі
Светлы нібы сон
Празвініць прадвесніх
Капель перазвон.

Падлеткі-бярозкі
Ў густ да бела стану
Заплятуць у коскі
Малахіт туману.

Зноў душа прачнецца.
На дабро ці грэх
Ў сэрцы адзавецца
Срэбраны твой смех.

Хмельны, бы мядовы,
Перазвон гітары
Родзіць вобраз новы
На былыя мары.

Ўсе ў жыцці праходзіць,
Міма пралятае.
Недзе шчасце ходзіць
Можа нас спаткае!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →