Каля фантана

Цябе сустрэў я ля фантана
Апоўдні,  у асенні дзень
Між пырскаў, пены і туману
З'явіўся легкі, ломкі цень.

Твой позірк юны, прамяністы
Сагрэў сівое сэрца зноў...
Заззялі кроплі бы маністы
І жарам палыхнула кроў.

Вяселкай узлятаў фантан
Аж да нябёс і падаў пылам.
Губамі ты яго лавіла,
Ён стужкай ахінаў твой стан.

Я анямеў. Ты, Афрадыта!
Мяне вітала праз вякі
І ажыўляла,  што забыта
Павевам белае рукі.

Дзень той прайшоў, як сон ці мары
Надзей, парываў - акіян
Забрала ты. Прапалі чары
І назаўжды замоўк фантан.

 


Рецензии