Белый лист бумаги... бел

БЕЛЫ АРКУШ ПАПЕРЫ

Згінь, лянота без меры!
Гэй, няўпэўненасць, згінь!
Белы аркуш паперы,
Я пяю табе гімн!

Шлях надзеі і веры –
У тваёй баразне.
Белы аркуш паперы,
Ты чакаеш мяне.

Каб без жалю і смутку
Мае думкі пайшлі
Па чысцютка-бялюткай
Бездакорнай раллі.

Ты прымаеш з даверам
Зерне слоўкаў маіх.
Белы аркуш паперы,
Тут мы толькі ўдваіх.

Ты адзіны, хто ведаў
Пра каханне-любоў,
Пра адчай маіх бедаў,
Цяжкасць думак і слоў.

Ты адзіны, хто ўсцешваў
Мае ночы і дні,
Бо святло маіх вершаў –
Ад тваёй чысціні.



Рецензии
Шыкоўна! Непаўторна!

Лаззаро   07.05.2014 10:22     Заявить о нарушении
Я лічу, што паэт, калі ен сапраўдны паэт, павінен быць у адказе
за свае Слова і за тое, як яно было сказана. Пісаць проста - зусім не
значыць пісаць прымітыўна. Складанае - ад розуму, простае - ад душы.
А бо душа важней. Таму ўсе геніяльнае проста...)))

Тамара Кошевая   07.05.2014 21:10   Заявить о нарушении
Усё так. Але, на жаль, не заўсёды хапае майстэрства выказаць тое, што хочацца.
У Вас гэта добра атрымлiваецца.

Лаззаро   07.05.2014 22:37   Заявить о нарушении
Калі чалавек адказна ставіцца да сваіх вершаў, няма нічога немагчымага.
Не мае значэння ўзрост, веды, вопыт, ці адсутнасць яго. Мы ўсе вучымся.
На жаль, вельмі многа саманадзейных літаратараў, якія лічаць, што на
якім-ніякім таленце мажліва дасягнуць паэтычных вяршынь. Гэта памылка.
Бог дае здольнасці і талент, і только ад чалавека залежыць, да якога
узроўня майстэрства ён давядзе гэты божы дар...)))

Тамара Кошевая   09.05.2014 16:25   Заявить о нарушении
Дзякую! Вашы словы - мёд для вачэй (вушэй?), бальзам для душы. Яны не сякуць схіленую галаву, даюць надзею на магчымасць удасканалення. Гэта - вельмі важна для пачаткоўца.

Лаззаро   09.05.2014 21:50   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.