Я не люблю сучасны горад...

 Я не люблю сучасны горад -
 Панэльных плiт бязлiкi склад,
 З будынкаў гэтых вее холад
 I цiсне волю нудны рад.

 Мне да спадобы горад даўнi
 Без глянца, штучнасцi, хлуснi,
 Дзе дух пануе старадаўнi,
 Са мной гутарыць на мiгi .

 То падмiгне сваiм акенцам,
 Схаваным з-за каваных крат.
 То адчыняе дзьверы к сенцам,
 Каб загадаць былы загад.

 Тут сэрдца – даўняя Каложа,
 Тут памяць продкаў – кляштары,
 I хай нам божа дапаможа
 Уберагчы свае царквы!

 Тут брукаваныя дарогi
 I вузкiх вулiц лабiрынт
 Нас у мiнулае ўводзяць,
 Дзе адчуваешь каларыт!

 Гады бягуць праз лiхалецця,
 Праз змену ўлад i ўладыроў,
 А Гродна быў i есць на свеце
 Свабодным ад любых акоў.

 ---------

 Я не люблю сучасны горад
 Бясконцых трас, шумных машын,
 Душа жыве як сонны волат
 Сярод гародзеньскiх даўнiн!


Рецензии
Гародня?
вельмi прыемна
прымайце прывiтаннi i падзякi за цудоуны верш!
з мiнскай паветрай да вас!

Иломи   11.08.2009 17:30     Заявить о нарушении