А што гэта за хлопец...

(Вольны пераклад верша by Аlfred Housman)

А што гэта за хлопец у кайданах iдзе?
Што кепскага зрабiў ён, каму, калi i дзе?
Услед яму нясецца хор гнеўных галасоў...
Вядуць яго за краты праз колер валасоў.

Ганьбуе чалавецтва тым колерам вар`ят.
Калiсь даўно б матляўся на шыбенiцы гад!
Нажаль, ужо мiнула выгода тых часоў,
Калi злуплялi скуру праз колер валасоў.

Дарма пад капялюшам ён мазгаўню хаваў
I пасмы ў iншы колер заўзята фарбаваў -
Быў выкрыты злачынца i без залiшнiх слоў
Забраны ў пастарунак праз колер валасоў.

Цяпер яго чакае дзiвоснае жыццё:
Параша, пайка, нары, казённае шмаццё...
У клетачку нябёсы хай бачыць зноў i зноў –
Ня трэ такi паскудны мець колер валасоў!


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.