Папсовай быдлоце прысьвячаю

I чорт падаткнуў жа ўключыць тэлевiзар
(даўно ўжо жадаю разьбiць яго ўшчэнт).
Але ж… не чакала такога сюрпрызу –
адразу патрапiць на гэны… канцэрт.

Папсота-быдлота… Што твары – што дупы.
Гугнявяць, вiшчаць, бы раз`юшаны гнюс…
А потым – угору вачыми
i тупа
скуголяць: «За Бацьку!» дый «За Беларусь!»

Паскудна i гiдка. Пайсьцi што ль надрацца…
Вось келiх i пляшка, дзе шэрань на шкле…
Дык вып`ю ж за пiва
i вып`ю за… Бацьку! –
хай будуць
халоднымi i на стале.


Рецензии
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.