Блюзава-вар яцкае
Дзягцярны мёд…
Ноч у акне.
Шалёных гукаў карагод
Мяне iмкне.
Углядвае ў пашыраную зрэнку –
Дый крочыць прэч
Адбiткам чужанiцы праз люстэрка…
Цi насамрэч?
А вочы шэрыя
Цямнейшыя за цемру…
О, д`яблаў блюз!
Вар`яцкi рабаўнiк майго даверу
Гвалтуе муз.
На вуснах пот.
Чаромха неба засьцiць –
Скрадае зрок.
Цячэ скрозь змрок
З разьдзёртага запясьця
Цурокам
Сок.
Свидетельство о публикации №106022001192