Адцвiла...

Адцвіла чаромха ціха,
Раструсіла ўсе пялёсткі.
А вятрыска цераз сіта
Белізну стварыў ля вёскі.

Зелянелі вішні, слівы,
Цалаваў праменьчык кветкі.
Заспявае птах шчаслівы,
Заквітнелі зноў палеткі.


Рецензии