Ноч прыгожая

Ноч прыгожая, ледзь вільготная,
Непагодная, бо грымотная.
Ночка волкая, ты ж вясновая,
Ад дажджоў тваіх поле новае.

Ноч спрадвечная, ты чаканная,
Ад цябе зямля часам п'яная.
Аксамітная, густа-цёмная,
Чорна-сіняя, неўтаймоўная.

Ноч ты хмарная, жыватворная,
Да цябе ралля звыш пакорная.
Ноч пяшчотная, разгавелая,
Ноч з прыгодамі – птушка смелая.

Ноч раскрылая, салаўіная,
Чарнабровая ноч шчаслівая.
Ноч спакойная, урачыстая,
Ад тваіх дажджоў поле чыстае...


Рецензии