Вышыня

Глыбіня бяздонная, далёкая...
Песня жаўранака з вышыні.
Нават сэрца замірае, ёкае,
Спеў прыгожы чую ў цішыні.

Вышыня бязмежная, бяскрайняя...
Сіні колер дорыць край нябёс.
Песня загучала птушкі ранняя,
Цёплы ветрык гэты спеў данёс.

Глыбіня бясконцая, прыгожая,
Забаўляеш вечнаю красой.
Завірусе ты зімою гожая,
Ўлетку ахалоджваеш расой.

Вышыня паднёбная, нябачная...
Зрок мой спачывае – сінь ды высь.
За прастору-шыр табе ўдзячная,
Громам сінялапым, адгукнісь!


Рецензии