Паклон

Паклон бывае прывітальны,
Ён значыць многа – крок-паклон.
Пачцівы, нізкі, развітальны,
Кранае ветлівасць старон.

Паклон ліслівы адхінаю,
Адразу бачу хіб яго.
Паклон няўдалы не прымаю,
Прычына холада майго.

Бо нешта хочуць – разумею,
Каштуе дорага паклон.
Я з пэўнай прыкрасцю нямею,
Мяне паралізуе ён.

Паклон занадта цырымонны,
Сардэчнасці ў ім няма.
Нязграбны крок ды неўгамонны,
Ацэньваю яго сама.

Заўжды цаню паклон прыгожы,
Сардэчны, стрыманы паклон.
Сяброўскі, шчыры, вечна гожы,
Ён раўнавагаю старон.


Рецензии
Прекрасное стихотворение! Очень понравилось. С уважением,

Павел Николаев 9   09.04.2024 09:55     Заявить о нарушении
Благодарю за отзыв, Павел!
С теплом и добрыми пожеланиями!

Татьяна Цыркунова   09.04.2024 16:38   Заявить о нарушении