Мiлая мясцiна

Мілая мясціна,
Вабяць берагі.
Дом баброў – плаціна,
Край мой дарагі.

Свеціць, грэе сонца,
Зёлак моцны пах.
Спеў вады бясконцы,
Крыжавіны прах.

Некалі вароты,
Пэўна, быў тут дом.
Бразгацелі дротам,
Вабіў вадаём.

Вольная мясціна,
Птушак чуцен спеў.
Зверху павуціна –
Павучок самлеў.

Любая мясціна,
Незабыўны рай.
На стаўку плаціна,
Запаведны край.


Рецензии