Светлы верасень

Светлы верасень-красун,
Ў небе сінь, празрыстасць.
Вецер недзе знік – трасун,
Вабіць рэчаіснасць.

Ў ціхі задуменны сад
Прылятаюць птушкі.
Раніцаю тут раса,
Матылькі ды мушкі.

Як утульна ў садзе ім!
Дачакалісь – восень...
Холад свой складае гімн,
Бо ўжо спёкі досыць!

Каралеўства цішыні...
Восень зачаруе.
Павуцінка ў вышыні
Над зямлёй вандруе.

Светлы верасень гарыць...
Кветак аксамітнасць...
Трэба іх хутчэй дарыць –
Шлях адзін – ў нябытнасць.


Рецензии