Чужая граматнасць

Чужая граматнасць нам нібы костка,
Замежных панаванне – забарон!
Чужынцы слова пакалечаць жорстка,
Што інтарэсы іншых ім старон?

Знадоб'ямі для думкі перадачы
Свядома заціраўся мовы сэнс.
Чужынцы слова рода перайначаць,
Хоць не заўсёды быў галоўным цэнз.

Змест заціраўся нібы не наўмысна,
Супольнага жа з мовай не было.
Паняцці светапогляда абвіслі,
Да заняпаду мовы ўсё вяло.

Выгодны шлях такі для іншаземцаў,
Зацерці памяць аб свабодных днях.
Кансерватызм палякаў, гоцка-немцаў,
Традыцыяй зняволення быў страх.

Чужая граматнасць нібы кароста,
Уплыў нахабны непатрэбен нам.
Народа мова дасягае роста
Насуперак замежнікам-панам.


Рецензии