Мы - Крывiчы...

Мы – Крывічы па племені, па роду.
Найменне пэўнае ў нас павінна быць.
Нясці яго свабоднаму народу,
Пра старажытнасць нельга нам забыць.

Мы – Дрыгвічы, прыйшлі з дрыгвы-балота,
Адзнака месца будзе на вякі.
Народ балотны – мужнасць ды самота,
Няхай жа гэта помняць землякі.

Дрэўляны мы – з лясоў ды з дрэў прыгожых,
Ніколі не пакінем родны кут.
Лясы-чашчобы поўны люда – гожы,
Крыніцы тут крыштальныя цякуць.

А мы – Гараны, бо жылі на горках,
Радзім ды Вятка* – прозвішчы старшынь.
Парэчча Сожа – там жылі не горка,
Радзімічы ды Вяцічы – з вяршынь.

Мы – людзі Крыўскія, з таго вытока,
Адной пароды, племені, крыві.
Крыніца ведаў захлісне патокам,
Славуты прашчур, сярод нас, жыві!

Заўвага:
*Радзім ды Вятка былі ў тыя
старажытныя часы радавымі
старшынямі Крывічаў.


Рецензии
Не стать Иваном, не помнящим родства. Прекрасный экскурс в историю племён, проживавших на территории нашей прекрасной Беларуси. Приятно было освежить в памяти названия этих племён, которые Вы образно отразили в своём стихотворении. Примите, Татьяна, мои самые тёплые пожелания в связи с Первомайским праздником. С уважением, Павел.

Павел Николаев 9   01.05.2023 11:27     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, шаноўны Павел, за водгук! Вы ўсё правільна зразумелі.
Мы маем сваю гісторыю, свае каштоўнасці, свой светапогляд. Гэтыя радкі сведчаць аб паходжанні нас.
З добрымі пажаданнямі ды падзякай!

Татьяна Цыркунова   01.05.2023 14:48   Заявить о нарушении