У агародзе

У бурака сцябло – бацвінне,
У горкай рэдзькі – батугі.
Ёсць гічаўё, яно не згіне,
Ад гарбузоў гіч без тугі.

Ад агуркоў плятуцца гічы.
Націнне, нацьва, нават наць,
Без стаўбуроў расліне звычна,
Напрыклад, рэпа – добра знаць.

Стаўбур – пянёк буйной расліны,
Ладыга – лазячай сцябло,
Ці апавойнай – не навіны,
Калі сцябло ўсё абвіло.

А каліўка расце асобна,
Яна – адзельнае сцябло,
Бо каліва – порасць-асоба,
Самоту любіць ды святло.

Прыгожа, разнастайна мова...
Вякамі склад ствараў народ.
На кожны выпадак – умова,
Мой гэты верш пра агарод.


Рецензии
Я - БЕЛАРУСКА, вучылася у беларускай школе, але многия словы чую упершыню, а Вы- Майстар!

Валентина Ментуз   30.04.2023 11:12     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Валянціна, за водгук!
Прыемна атрымаць яго ад Вас!
Я выкарыстоўваю старыя, амаль цалкам забытыя, беларускія словы. Чаму? Мне хочацца, каб яны адрадзіліся, бо кожнае мае сваю гісторыю, свае аблічча.
Акрамя гэтага, яны ўзбагачаюць нашу мову, мову майго бацькі, мову яго роду.

Татьяна Цыркунова   30.04.2023 15:52   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.