Для хаты...

Сталы, услоны, лаўкі, крэслы,
Усё для хаты знадаб'ё.
Старыя назвы ўваскрэслі, –
Абставіць мэблямі жыллё.

Ставец, ставежына ці стоўдзік,
Прылады каб замэбляваць.
Дух мэблявання многім – споведзь,
Умелі мэбляй гандляваць.

Як абстанова для кватэры,
У ёй патрэбу маюць усе.
Сталяр прымае хутка меры,
Стругар драўніну запасе.

Майстэрня сталяра прывабна,
Ад белых стружак дзіўны пах.
На сценах розныя прылады,
Апілкі пад нагамі – прах.

Сталы, услоны, лаўкі, ложкі...
Чаго не вырабіць сталяр!
Стругар умелы, не падложны,
Сапраўдны майстар, не махляр.


Рецензии
Ой, як цікава, не все назвы ведаю. Ставец, ставежына ці стоўдзік,-гэта што?
Прыгожа і павучальна!

Валентина Ментуз   27.04.2023 14:44     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Валянціна!
Ставец гэта стул, стоўдзік, ці стоўчык, гэта табурэт без прыслону для плеч. Ставежына - шыкоўны стул, больш падобны на крэсла. Услон мае ззаду апорышча для плеч ды яшчэ поручні.
Я таму пішу аб гэтым, што многія старыя беларускія словы ўжо не ўжываюцца. Вельмі шкада, бо гэта з’ява абядняе нашу славутую мову.

Татьяна Цыркунова   27.04.2023 15:16   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.