Ключвойт

Ў Радзівілаўскіх дварах –
Самаўрадаванне.
Ключвойт – прадстаўнік нёс страх,
Ён даваў заданне.

Выбіраўся ўсім ключом,
Фальваркам вялікім.
Каму быў ён калачом,
Хто «бязлітасць» клікаў.

Ключ... так звалі двор раней,
Ваяроў давалі.
Кругаколіц – свет агней,
Сілу будавалі.

Фальваркам, засценкам ход,
Моцны ўрадовец.
Ведаў, хто гэта народ,
У руках быў повад.

Дэмакратыі расткі?
Не, сляды ўрада.
Лад жыццёвы быў такі,
Для сялян – улада.


Рецензии
Здравствуйте, Татьяна!
Познавательно и так красиво написано на роднай мове!
С уважением и радостью общения, Ирина 💕

Ирина Борис   22.04.2023 06:35     Заявить о нарушении
Сердечно благодарю Вас, Ирина, за отзыв! С теплом и добром!

Татьяна Цыркунова   23.04.2023 14:01   Заявить о нарушении