Выракi суровыя

Аддалёны мучыцца
Вязень беларускі.
Ён змагацца вучыцца,
Шлях жыццёвы вузкі.

Выракі судовыя –
Польскі суд быў злосны.
Тэрміны суровыя,
Ў турмах зімы, вёсны.

Рокі незлічоныя,
Вязень адарваны.
Дні ды ночкі чорныя,
Турмам дараваны.

Там словы ўжываліся:
«Беларус бяспраўны!»
Правам абстаўляліся:
«Судзіць суддзя спраўны!»

Не забыць паклонныя:
«Беларус? Маўчы, ты!»
Выракі палонныя,
Скажаш, будзеш збіты.

Польшчы падначалены,
Надта ж цяжкай долі.
Змагары адчайныя...
Досыць гэткай «волі».


Рецензии
Приговоры суровые, приговоры судовые.
Бесправный был беларус при польской власти. В концлагерь Берёза-Картузская и без приговоров сажали, а какие издевательства над человеком там творили, без слёз читать невозможно эти воспоминания узников. Стих правильный, с уважением.

Геннадий Трутько   20.04.2023 12:03     Заявить о нарушении
На жаль, Генадзь, многія людзі гэтага не ведаюць і нават не хочуць ведаць.
Мой дзядзька Апанас прайшоў праз казематы польскія. Людзі павінны ведаць, што нясе з сабой улада іншай краіны. Шчыра дзякую!!!

Татьяна Цыркунова   20.04.2023 13:57   Заявить о нарушении