Прылады рыбалова

Рыбалоўская прылада,
Назвы: буч, хаботня, жак...
Як зрабіць? Даю параду,
Зробіцца на раз – не жах!

Наразаюцца пруточкі,
Лепш за ўсё з вярбы набраць.
Уздоўж клінам іх да точкі,
Ёй хаботню абрамляць.

У сярэдзіне – пустэча,
Рыбе каб не замінаць.
Тут адбудзецца сустрэча –
Пастку рыбе не мінаць.

Буч больш круглы, чым хаботня,
Мае «лейку» альбо дзве.
Рыбка ў «лейку» – ох, ахвотна,
Небарака заплыве.

Жак... ён з абручоў ды з сеткі,
Формаю напомніць буч.
З жакам рыбалоў звыш меткі,
Рыбы ловіць многа куч.


Рецензии
Здравствуйте, Татьяна!
Замечательно про труд рыболова!
Очень красиво и азартно!
Понравилось прочтение!
С уважением, Ирина 😊

Ирина Борис   11.03.2023 13:44     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Ірына!
Вы ўсё добра разумееце, Вам не патрэбна нічога паясняць.
З удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   11.03.2023 14:14   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.