З Днём нараджэння!!!

З Днём нараджэння!!!
Прымі прызнанне, старшыня!!!

Прысвячаю
 Сяргею Мікалаевічу Піліповічу.

Жывем мы ў Моталі шчасліва —
У палескім дарагім кутку,
Бо надта дбайны і руплівы
Гаспадар у нашым гарадку.

Людзей  ён цэніць, паважае,
Да ўсіх з пашанаю, з цяплом.
Праблем і клопатаў хапае: 
Яго работа — яго дом.

І гэта бачна простым вокам —
З вялікай буквы Чалавек!
Мяняецца ўсё навокал,
Яго ідэі — след на век.

Бэз пасадзілі ў полі бліжнім –
Па форме сонейка расце.
Тут водар, птушак пералівы
Чаруюць наш люд і гасцей.

Дарожка пралягла ”по місты” —
Праехаць можна з вецярком.
Такі прыгожы Моталь, чысты,
Ад кветак пах стаіць кругом.

А плошча як пахарашэла!
Благаслаўляе Бона нас,
І Понэділэц тут з прашэннем,
Умельцы фота і каўбас —
Адлюстраваны продкаў час.

Бацькі з партрэтаў паглядаюць —
Тут нашы з вамі карані.
Пра побыт свой напамінаюць —
Паклон ім нізкі, да зямлі.

Прыемна ў цяньку на лаўцы
Палюбавацца на фантан,
Гучаць тут песні, жарты, танцы,
Пачуеш ўсё пра маталян…
Гуляюць дзеці на пляцоўцы,
Шчабечуць, нібы жаўрукі.
Ільецца смех вясёлы, звонкі,
“Лятаюць”, быццам матылькі.

Спадар усюды паспявае —
Ёсць шмат узнагарод, падзяк.
Усіх гасцінна сустракае
На фэсце “Мотальскіх прысмак”.

Расце наш Моталь, багацее
І прыгажэе дзень ад дня.
Сваім запалам і нас натхняе
Нястомны лідар — старшыня!
Валянціна Бакун


Рецензии