Залатыя спамiны

        Анатолю Рапекта прысвяч.

Жыве Анатоль непрыкметна і сціпла,
На погляд –звычайны ён быццам.
А ў сэрцы дабра і кахання крыніца,
Апошнім гатоў падзяліцца.

Калі ён наведвае родную вёску,
Нахлыне сум цяжкі ад страты,
Бягуць прад вачыма шчаслівыя вёсны,
Любімыя маці  і тата.

Садочак, і дворык, і  хата-святліца,
 Пазнаў тут пяшчоту  і радасць…
Шчаслівым бацькам  было кім ганарыцца –
Сыны падрасталі на зайздрасць.

 Удалыя хлопцы ляноты не зналі,
У працы любой падсаблялі,
Касой і сякераю спрытна махалі,
Бялізну з матуляю пралі.

Была праца ў радаць, ўставалі на зорцы,
Усюды яны паспявалі.
Танцорамі першымі былі на вёсцы,
Прыгожа, задорна спявалі.

З дзяцінства бацькі іх выхоўвалі строга,
І Толю,  і Юрку, і Пашку.
Ішлі па жыцці яны годнай дарогай,
       Было хоць парою і цяжка
.
 У свет необсяжны з гнязда паляцелі,
Вышэйшую “грызлі” навуку,
Ў жыцці дамагліся ўсяго, што хацелі, 
Даждаліся дзетак і ўнукаў.

Здаволены бацька, сям’я удалася!
Спадар ён быў дбайны, старанны.
Абралі яго брыгадзірам калгаса,
Павагу ён  меў і пашану.

Матуля выдатнай была гасподыняй,
Парадак і ў хаце, і ў полі,
І дзецям, і ўнукам была берагіняй,
Не ведала стомы ніколі.

Іван з прыгажуняю Гэляй дзялілі
І шчасце, і радасць, і гора.
Засталісь пра іх залатыя ўспаміны,
Зямны шлях прайшлі яны годна.

Стаіць сірацінаю родная хата,
Сыноў вызірае, сумуе.
Калісці радні тут збіралась багата,
Ды ўсё незваротна мінула.


Рецензии