Гаршчок

Гаршчок з выгбістым сподам,
Гарлач – ён з вузкім верхам.
Гаршчочак з гліны родам,
Не любяць назвы вэрхал.

Ёсць жбан – з адною ручкай,
Ён як гарлач па форме.
Па гарлавіне вузкай
Пазнаеш – гэта норма.

Гладыш – ў ім верх шырокі,
Бакі сыходзяць роўна.
То мовы ўсё ўрокі,
Гучыць «гладыш» чароўна.

Як амфара по форме
Стаўбун – прыгожы, гладкі.
Жыцця былога норма,
Маёй душы нататкі.

Былы ўспомню побыт,
Гаршчок, стаўбун, гаршчочак...
Чароўнай мовы носьбіт,
Пасаг сялян для дочак.


Рецензии