Антон кулдыш

Антон кароткі... Хто такі?
Кулдыш размаляваны.
Смяюцца ўголас зямлякі:
«Які ж расфарбаваны...»

Са скамарохамі хадзіў,
Прыклейваў нос вялікі.
З крыўляннем харавод вадзіў,
Ён кулдыяш з разлікам.

Людзей Антон умеў смяшыць,
Да жартаў ох, ахвочы.
Сабе адзенне мог пашыць,
Што пеставала вочы.

Прыгожым быў убор яго,
А твар мяняўся – маска.
Герой для верша ён майго,
Стварылася быль – казка.

Дасціпнік, добры жартаўнік,
Вясёлы, зухаваты.
Ён блазен, да ўсяго прывык,
Камедыянт зацяты.

Кулдыш, відовішч розных маг,
Ён вастраслоў – парода.
Антон кароткі – не, не благ...
Стараўся для народа.


Рецензии