Малюнак

Яшчэ не запалілі лямпу,
На захад сонейка ідзе.
Я на сцяне ўбачу малпу,
Цень чараўніцтва навядзе.

Ператваральнік цень вялікі,
Прапала малпа, жаба ёсць.
Адкінуты ад сонца блікі –
Нібы сабака цягне косць.

Цямнеюць цені на падлозе,
Бліскучы гасне сонца жар.
Прамень блукае па бярозе,
«Гарыць» кара, нібы пажар.

Імгненна цемра наступае,
Прапалі вобразы ўсе.
На вахту ночка заступае,
Ўсе кветкі ў начной расе.

У хаце запалілі лямпу...
Цяпер не здолею заснуць.
Шукаю вокам жабу, малпу...
Як тыя вобразы вярнуць?

Не, зноў не вернецца дзяцінства...
Шукаю вобразы – няма!
З мінулым знойдзе хто адзінства?
Не веру гэтаму сама...


Рецензии
Не, зноў не вернецца дзяцінства...
Шукаю вобразы – няма!..
**
Таццяна! Чараунiцтва и пяшчотнасць!..
Вельмi спадабалася!
Дзякуй Вам!

Новых поспехау!

Игорь Лебедевъ   10.04.2023 11:56     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, паважаны Ігар!
Вельмі прыемна мне атрымаць водгук на роднай мове! Дзяцінства... самае лепшае адбывалася ў ім...
З пашанай ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   10.04.2023 15:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.