Мне лес шапоча...

Мне лес шапоча аб мінулым,
Сляды пакінула вайна.
Спагадным шумам — добрым, чулым,
Бяроза стрэне не адна.

Акопы за каналам бачу,
Яшчэ ад Першае вайны.
За памяць я зямлю адзячу —
Даруй спакой ёй, Божа, сны...

Мая пакутная  зямліца
Пажары бачыла, бяду.
Перемагала цяжар бліца,
Я раны на зямлі знайду.

Наш лес застаўся напамінам,
Як бітву мужныя вялі.
Акопы — цяжкім успамінам,
Як раны роднае зямлі.

Мне лес напомніць аб мінулым.
З імпэтам абніму сасну.
З удзячнасцю слязою чулай
Загінуўшых тут памяну...


Рецензии