Трыялет

Што значыць сёння наша слова?
Птушыны спеў каля бяроз...
А родны кут таксама лёс,
Што значыць сёння наша слова?
Не абыходзімся без слёз,
Бо мова -- стрыжань і аснова.
Што значыць сёння наша слова?
Птушыны спеў каля бяроз...

   Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"


Рецензии
Ганначка, дужа твой трыялет хвалюе струны майго сэрца, бо наша беларуская мова, для мяне родная і так я рада, што верш на нашай мове! Вялікае дзякуй, мая харошая!
З цяплом і дабром,

Вера Осыка   12.12.2022 16:55     Заявить о нарушении
Дзякую, Верачка, за цеплыню, сардэчнасць. Усяго сонечнага ў жыцці!

Анна Атрощенко   12.12.2022 23:40   Заявить о нарушении