Нашчадкi вечнага былога...

Нашчадкі вечнага былога...
Забыцца на яго? Бяда...
Ад продкаў — слава, Перамога,
Іх сказ — празрыстая вада.

Пашчасціла — мне выпаў шанец,
Знаёміцца ды шанаваць.
Мой бацька быў, як самазванец,
Сам ведаў — трэба ваяваць.

Аддаў Радзіме перавагу,
Не спаў на печы — ваяваў.
Не меў заявы на ўвагу,
Ён Перамогу будаваў.

«Павінны я...» — так дасканала
Усведамляў ды ваяваў,
Каб згінула навек навала,
Ён многіх вытрымкай здзіўляў.

Нашчадкі слаўнага былога...
Унукі, дзеці тых байцоў...
Для нас здабыта Перамога
Крывёю дзедаў ды бацькоў.


Рецензии
Дзякуй нашым дзядам, i бацькам, якiя коштам сваей крывi, i жыцця здабылi нам магчымасць выхоуваць сваiх дзяцей, i унукау.

Василий Чернявский 2   04.02.2022 21:39     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Васіль, за водгук!
Апошнім часам усё больш пішу на роднай мове... Цягнуць карані...
З удзячнасцю ды прывітаннем!

Татьяна Цыркунова   05.02.2022 12:08   Заявить о нарушении
На вялiкi жаль не здольны пiсаць вершы па беларуску. Дзеля гэтага патрэбна не толькi размауляць, але i думаць на сваей мове.

Василий Чернявский 2   07.02.2022 01:24   Заявить о нарушении