Захад кармазынавы...

Захад кармазынавы,
Сонейка садзіцца.
Барбавее ў інеі
Сад, нібы таіцца.

Сэрца растрывожана,
Дзе ж ты, мой каханы?
Шмат разоў памножана  —
Досвед пахаваны.

Пахнуць снегам, свежасцю
Гурбы каля плота.
Падае належнае  —
Выбраная квота.

Трэба мне суцешыцца  —
Не вярнуць былога.
Вершнік-мара спешыцца,
Не асіліць лога.

Захад кармазынавы,
Сонейка садзіцца.
Сад мой пахне інеем
Ды яшчэ суніцай...


Рецензии