У зiмовым лесе...

У зімовым лесе ціха,
Спяць пад снегам елкі, сосны.
Ветрык снег закруціць ліха,
Ладзіць ледзяныя кросны.

Пад нагою лёд са снегам,
Падмарожана ўсё роўна.
Час зімовы хуткім бегам
Упрыгожыў лес любоўна.

У зімовым лесе добра.
Звіслі цяжкія галіны.
Пасмы доўгія, як кобры,
Упрыгожылі яліны.

Хараство вакол такое,
Што не бачна непарадку.
Цішыня, пара спакою,
Свет, прыкрыты снежнай шапкай.

У зімовым лесе — казка,
Чарадою доўгай — мары.
На дарозе — лёд, не гразка...
Распаўсюджаныя чары...


Рецензии
Вельмi, вельмi добра, Таццяна! Спадабалася!!!

З Нараджэннем Хрыстовым!!!Шчасцця, дабра, кахання!

С нежнасццю,

Таня Баньковская   07.01.2022 15:18     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую Вам за водгук, Таня!
Добрых святочных дзен!

Татьяна Цыркунова   07.01.2022 15:44   Заявить о нарушении