Гарэза-вецер

Гарэза-вецер на гарышчы
Гасцюе, ды не першы дзень.
То як разбойнік ён засвішча,
А то рыпіць, нібыта пень.

Абудзіць нейкую трывогу,
Не заціхае дзень и ноч.
Не зносіць даха, дзякуй Богу!
Хоць да прыгоды ён ахвоч.

Усемагутны — ва ўладзе,
Вольналюбівы жэўжык ён.
Хістае яблыню ў садзе,
Як гаспадар зімовых дзён.

То трошкі  сціхне, зноў  сваволіць.
Яму хто можа даць загад?
Ніхто задзіру не зняволіць,
Бо ён не слухае парад.

Гарэза-вецер на гарышчы.
Дзівосны ён зімовы птах.
Разбойнікам ліхім засвішча,
Ды растрапецца па кутках.


Рецензии