Кава

Бяру прыгожы кубак з кавай.
Не, з аўтамата я не п'ю.
Бо кава — гэта не забава,
Піццё я разцягнуть люблю.

Спачатку зерне кавы пражу,
На млыне дробненька змялю.
Ды хлеба лустачку падсмажу,
У джэзву каву засялю.

Вадой халоднай заліваю,
Пастаўлю джэзву на пліту.
А лусту сырам аздабляю,
Я з каваю яе змяту.

Якая ж гэта асалода —
Глыточкамі напой той піць...
Мінае без слядоў нягода.
Як хораша на свеце жыць...


Рецензии
Ароматное стихотворение, Танечка.
Просто слюнки потекли.)))
Я тоже очень люблю кофе.

Спасибо за изумительные стихи!

С теплом искренним

Татьяна Юрьевна Голева   14.12.2021 10:33     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Таццяна!
Нейкая дрындушка атрымалася... Мабыць, як следства ранішняй кавы...
З усмешкай ды падзякай...

Татьяна Цыркунова   14.12.2021 11:39   Заявить о нарушении