Падстрэшак

Падстрэшак — вартаўнік былога,
Стаіць калыска там мая.
Тапчан, пясчаная падлога,
Акенца, нібыта маяк.

Калісьці праз яго глядзела,
Што робіць тата на двары.
На бальцы вопратка вісела,
Чакала снежнае пары.

Цыбулю ў косы запляталі,
Часнок яе суседам быў.
Каліны гронкі ўніз зляталі,
Калі, бывала, хто застыў.

Як сродак лепшае бяспекі,
Палесся дух дзяцей бярог.
Яны былі надзейны — лекі
Дзіцячых тысячы хвароб.

Падсушваліся доўга плоткі,
Прыкрыты марляю ад мух.
Хаваліся яны ад коткі,
Якая ела іх за дзвух.

Падстрэшак — вартаўнік надзейны.
Ён сведак прошлага жыцця.
Нашчадак наш, амаль музейны.
Яму не будзе забыцця.


Рецензии
Очень приятно читать стихи на языке страны, в которой родился и рос.
«Мой родны кут, як ты мне мілы!Забыць цябе не маю сілы!….
Нажаль, маіх ведаў беларускай мовы, хапае толькі на чытанне і каментарыі.

Нагорный Иван   09.11.2021 19:18     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, паважаны Іван, за водгук! Беларуская мова мілагучная, гэта мова майго бацькі. Калі пачынаю пісаць які~небудзь вершык, не ведаю, адкуль прыходзяць патрэбныя словы. Шукаю іх ў слоўніку і пераконваюся. што такія словы ёсць.

Татьяна Цыркунова   09.11.2021 20:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.