Макрэе лес
Брусніцы аздабляюць мох.
З грыбамі кошык ледзьве носім.
Вагі хапіла б і на трох.
Грыб неядомы пад нагамі,
Мазоліць вочы нават від.
Ён супярэчыць ладнай гаме,
Як нейкі казачны прывід.
Мінаем хутка "замануху",
Не запаганіць кошык ён.
Падобны вельмі ж на свінуху,
У лесе першы чэмпіён.
Шаную лес, яго багацце,
Свет-чырвань восеньскіх брусніц.
Лес — дабрадзей, павер жа, браце...
Хоць апусціў брусніцы ніц.
Свидетельство о публикации №121101601912
Игорь Апрельский 16.10.2021 20:39 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 17.10.2021 10:46 Заявить о нарушении