Пенапластавы суд
"Эканомiя ў дзяржаўны кашалёк,
Iнавацыя ў судзебную сiстэму -
Пенапластавы судзейскi малаток.
Тэндэр, тэрмiны, фактуры, дзяржзамовы,
З панядзелка рассылаeм у суды.
Вось цяпер дык загучыць закона слова"
(Хоць i зробiцца цiшэйшым, чым заўжды)!
I iнструкцыi пад роспic, i загады:
"Асцярожна класцi, моцна не сцiскаць,
Далiкатна стукаць, берагчы прыладу,
Каб ударам, не дай божа, не зламаць."
З таго часу i пануе у краiне
Прававы iнавацыйны навабуд.
Негрунтоўны, але безапеляцыйны
Пенапластавы, прабач Фемiда, суд.
На паседжаннях цixютка: б'е рахмана
Свежазроблены судзейскi малаток.
Маўчаць сведкi, бо не хочацца абманваць,
А падсудных не пытаецца нixто.
Свидетельство о публикации №121092108699