Малюе Лiза

Летуценніца-дзяўчынка
Гэтак хораша малюе,
Што амаль без перапынку
Ўсю карцінку расфарбуе.

Упрыгожанае сонца
Ў высокім небе свеціць,
Праз зашклёнае аконца
Памяшканне ўсё падсвецiць.

У пярэстых плямах котка
Спіць – скруцілася ў клубочак,
Без забаў яе – маркотна,
Бо не бачна мiлых вочак.

Невядомая мне птушка
Нешта за акном спявае,
І малой дзяўчынцы ў вушка
Сон салодкі спасылае.

Цёмна-сіні колер неба,
У iм бялюткiя аблокі.
На стале – акрайчык хлеба,
Малявання ўсё ўрокі.

Гэта нашай Лізы звычка –
У руцэ заўжды фламастер.
Намалюе добра ўнучка –
Залаты яна наш майстар.

Летуценніца-дзяўчынка –
Ліза, пэўна, мае здольнасць.
Даспадобы мне учынкі –
Перашкоды каб адольваць.


Рецензии