Вяночкi

Натамілася дзяўчынка –
Доўга працавала,
Захацела адпачынку
Ды вянок звівала.
 
Апусціла ў бурну рэчку:
"Хай плыве далёка,
Можа, прыйдзецца дарэчы –
Знойдзе чорнавокі.
 
Можа, ён за руку возьме,
Паглядзіць з усмешкай.
Ды ў жыццё мы разам пойдзем..."
Марыла няспешна.
 
Кветак многа змарнавала,
Пах такі ж цудоўны...
Паслядоўна іх сплятала,
Змест жа быў чароўны.
 
Натамілася дзяўчынка  –
Сто звіла вяночкаў:
"Што ж не едзе той хлапчынка?
Мне ўжо сто гадочкаў..."
 
Не чакайце ж вы, дзяўчынкі,
Жаніхоў далёкіх.
Паглядзіце на ўчынкі
Хлопцаў сінявокіх!


Рецензии
Цудоўныя вершы на роднай беларускай мове. Дзякую, Таццяна.
З павагай

Николай Короб   25.11.2021 12:08     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Мікола!
Гэты вершык дае добрую параду беларускім дзяўчатам. Не трэба шукаць іншаземцаў, нашы хлопцы самыя лепшыя.
Я ў тым пераканана.

Татьяна Цыркунова   25.11.2021 16:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.