Скажы, чаму...

Мы – апантаныя з табой,
Так, пэўна склалася прырода.
У нас з табой заўсёды бой,
Але не я ж яго нагода.
 
Асобна мы ідзем наперад –
Няма другога шляху нам,
Як, быццам бы, ужо не верым
Мы ні праменням, ні званам.
 
Пялёсткі руж не падуладны,
І снежных гурбаў чысты пах.
Абвінавачванні не ладны,
Няма былых прыгожых птах.
 
Гады прабеглі воўкам шэрым,
Каштуюць словы тры грашы.
Скажы, чаму ты недаверам
Задзьмуў агонь маёй душы?
 
Чаму мяне абвінаваціў,
Што дрэнна склаліся стасункі?
Навошта свет заканапаціў
І зніклі ў нябыту малюнкі?
 
Прачнецца некалі сумленне –
Яго ўжо доўга я чакала.
Адбудзецца і пагадненне –
Зязюля нам наканавала...


Рецензии