Я да цябе iду...

Заўсёды да цябе іду,
Куды б я не пайшла,
Нібы на нейкім паваду –
Сама яго знайшла.
 
Прычэплена я назаўжды,
Напэўна, гэта лёс.
Падзецца мне няма куды,
Ты шчасце мне прынёс.
 
У час гарачых тых сустрэч
Iдзе адно цяпло,
Мінаюць год за годам прэч,
Вады шмат уцякло.
 
Сувымяраем добра крок,
Нібы далі зарок.
Прайшлі нямала мы дарог,
Як нехта нас запрог.
 
Заўсёды да цябе іду,
Бо мы – адно звяно,
Нягоды, хібы адвяду,
Пакуль мы заадно...


Рецензии
Классно. Бог...
У мене ни любви ни хаты, ни сапог.

Олег Уралец   22.09.2021 18:36     Заявить о нарушении
Благодарю Вас за рецензию, Олег! Оценила Ваше чувство юмора! С поклоном и улыбкой!

Татьяна Цыркунова   23.09.2021 09:47   Заявить о нарушении