Невядомы салдат

Салдат невядомы!
Ты – сімвал вайны,
Зямля стала домам,
Ты бачыш у ёй сны.
 
Пражыў ты нядоўга,
Быў гіблым агонь,
Ды споўненым доўгам
Праславіў свой кон.
 
Камусьці быў сынам,
Каму – жаніхом,
Галоўна – Айчыне
Ты стаў даўжніком.
 
Не браў ты пазыкі,
Жыццё ты аддаў,
Не гралі музыкі,
Калі ты ўпаў.
 
Лёг тварам на захад,
Уткнуўся ў дол,
Працяг за атакай –
Наперадзе – дзот.
 
А маці чакала
Цябе ўсё жыццё,
Ды так гаравала –
Пайшла ў нябыццё.
 
Гаротніца гэта
Ўжо, мусіць, з табой.
Было яе мэтай,
Каб скончыўся бой.
 
Напэўна, вы разам,
А слёзы, як соль.
Адзіная радасць...
Адзіны ж і боль...


Рецензии
Нават праз гады гэта вайна выклiкае жудасныя успамiны. Там загiнулi мае абодзьва дзяды.

Василий Чернявский 2   05.05.2020 03:36     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, паважаны Васіль! Спачуваю Вам, бо гэтыя ахвяры вайны святыя! Немагчыма на іх забыцца. Размовы з маім бацькай, які быў партызанам, паўплывалі на тэмы маіх вершаў. У іх адлюстраваны эпізоды вайны, аб якіх я даведалася ад бацькі. З цеплыней ды пашанай!

Татьяна Цыркунова   05.05.2020 11:16   Заявить о нарушении