Помнiкi

Каля помнікаў плакаць не трэба,
Нізка-нізка мы голавы схілім,
Усе ў гэтым мы маем патрэбу,
Ад вайны час адносіць няўхільны.
 
Застаецца адна толькі памяць,
Аб загінуўшых, згіблых заўчасна,
Скасавала жыццё злая замець,
І да тэрміну зорка загасла.
 
Засталіся яны маладымі,
Бо такімі пакрочылі ў Вечнасць,
Хто падняўся на неба ў дыме,
Ды збярог ён сваю чалавечнасць.
 
Здабывалі жыццём Перамогу,
За Радзіму яго аддавалі,
Ды знайшлі ў бессмяротнасць дарогу,
А сябе яны не шкадавалі.
 
Ваявалі за годнасць, за волю,
Славы моманты не пільнавалі.
Атрымалі пакутную долю...
Як Радзіму яны шанавалі!


Рецензии