Мятлушка
ціхмянай і лагоднай,
Ні краскі, ні травінкі не парушыць.
Быць проста часткай Матухны-Прыроды,
Наіўнаю, маленькаю
мятлушкай...
У кожным крылцы –
пыл сівых стагоддзяў –
Не сівізна на скронях ацяжэлых...
Я адлятаю...
Лета на зыходзе...
Шапоча вецер ў дрэвах парыжэлых...
Час засынаць...
і дрэвам, і мятлушкам...
Нязробленае –
здзейсніцца калісьці...
Ды толькі вера –
у Хрыстова Прыйсце –
Нас абуджае
і ратуе душы.
.................
Оригинал на моей белорусской странице:
http://stihi.ru/2007/04/05-72
Ілюстрацыя да верша ўзята са старонкі паэтэсы Зінаіды Міркінай (+21.09.2018)
https://vk.com/zmirkina?z=photo-32550449_456242164-32550449_00
Свидетельство о публикации №118092406788
Поспехаў, натхнення і плёну ў дзейнасці і творчасці, здароўя, ладу, міру і дабрабыту ў сям'і =)
Диана Тихая 16.12.2021 00:34 Заявить о нарушении
Летнее Утро 22.12.2021 08:40 Заявить о нарушении