Думки мае

Сёння думкі мяне непакояць,
Лёгкім ветрам калышуць душу.
То ў званы гучна з ранку зазвоняць,
То марудна ляцяць ў цішыню.

Думкі нібы спалохі маланкі,
Палыскуюць яскрава ў начы.
Травы шэпчуць, пяюць калыханкі,
Прапануюць любоў зберагчы.

Морам цеплыя словы пальюцца,
Павандруюць па роднай зямлі.
Гучна рэхам з сэрца адгукнуцца,
У гавані кахання караблі.

Праплываюць ў вачах  начы вандроўкі,
Успамінам леглi на лісце.
Як мастак кідаю  замалёўкі,
І няма спакою мне нідзе.

09.03.2014г.


Рецензии
С возвращением!
Не исчезай так надолго.
Жизнь удивительна и прекрасна.

Целую,

Галина Римская   07.06.2014 00:38     Заявить о нарушении
Постараюсь. ))Как у тебя дела.

Владлан   07.06.2014 00:41   Заявить о нарушении
Отлично!!!!!!!!

Галина Римская   07.06.2014 00:42   Заявить о нарушении