***

Сівая гітара, пацёртыя струны,
Сяброўства нястомлены крок.
Былое каханне, мяккія губы,
Сонца месячны змрок.
Улада хлусні, крывавыя пальцы
Па струнах бяруць аккорд.
Усім абяцае Жар-птушку ўгледзець
Хлуснёй памаўзлівы кот.
І як не балюча, - стомлена вераць
У казку свайго хараства...
Сівая гітара, пацёртыя струны,
Песьня, што сэрца знайшла.
Песьня, што сэрца кранае, нібыта
Полымя дзіўных кастроў.
Песьня, што будзе гучать незабыўна
Ціха, ў коле сяброў.


Рецензии