Рецензия на «Вераснёвае» (Ядвига Довнар)

Так, Ядвіга дарагая, веру ў тое, што пра што маўчыш днём прарываецца вонкі ноччу... Тым больш у роднага пляча...
Як прыгожа, як меладычна гучыць гаворка... У мяне быў сябар у Артэку, памятаю, як ён спяваў рускую песню "Зялёнае мора тайгі"... Менавіта з акцэнтам - зялёнае... Мы з ім сябравалі і перапісваліся. Тады я даведалася, што абазначае кастрычнік - ён мяне павіншаваў паштоўкай "Слава вялікаму кастрычніку"))
Дзякуй, што так пішаш, што не здраджваеш сваёй роднай мове.
Абдымаю далікатна...)

Ольга Заря 2   15.09.2022 09:27     Заявить о нарушении
Волечка,( так па-беларуску) ты ўзрушыла мяне аповедам пра юнацкую перапіску і сваім цёплым успамінам, і тым, затрачаным часам на пераклад на маю мову... І, нават, не часам, а жаданнем гэта зрабіць... Дзякую табе шчыра-шчыра. Ведаеш, можна было і на сваёй сказаць - амаль усё я разумею.
А наконт той гаворкі, - яна была шчырай сапраўды, але перад ад'ездам, і ўсё асэнсоўвалася ўжо ноччу, калі застаешся сам-насам са сваімі думкамі і разважаннямі, якія ты і прачытала ў гэтых сціплых радках.
З такой жа цеплынёй і пяшчотай абдымаю тваю адкрытую, светлую і паэтычную Душу...

Ядвига Довнар   15.09.2022 10:24   Заявить о нарушении
А ты расчуліла мяне, родная... да мурашак) Я так рэагую толькі на шчырасць і свет чыстых душ... 💓 ❤️

Ольга Заря 2   15.09.2022 10:40   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Ядвига Довнар
Перейти к списку рецензий, написанных автором Ольга Заря 2
Перейти к списку рецензий по разделу за 15.09.2022