Малiтва Антуана Дэ Сента-Экзюперы"Мастацтва маленькіх крокаў"... Госпадзе! Я прашу Цябе не аб цудах і не аб зданях, але аб сіле кожнага дня. Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў. Зрабі мяне назіральным і знаходлівым, каб у стракатасці будняў у належны час спыняцца на адкрыццях і досведзе, якія ўсхвалявалі мяне. Навучы мяне правільна размяркоўваць час майго жыцця. Адары мяне тонкім адчуваннем, каб адрозніваць першаснае ад другаснага. Я прашу аб сіле ўстрыманасці і меры, каб я не пырхаў і не слізгаў па жыцці, але з розумам планаваў цяг дня, каб мог бачыць верхаліны і далечыні, і хоць бы час ад часу знаходзіў магчымасць наталіцца мастацтвам. Дапамажы мне зразумець, што мары ня могуць быць дапамогай. Ані мары аб мінулым, ані мары аб будучыні. Дапамажы мне быць тут і зараз і ўспрыняць гэтую хвіліну як самую важную. Зберажы мяне ад наіўнай веры ў тое, што ўсё ў жыцці мусіць быць гладка. Адары мяне ясным усведамленнем таго, што цяжкасці, паразы, падзенні і няўдачы з'яўляюцца ўсяго толькі натуральнай часткай жыцця, дзякуючы якой мы ўзрастаем і сталеем. Нагадвай мне, што сэрца часта спрачаецца з развагай. Спашлі мне ў патрэбны момант кагосці, хто знойдзе мужнасць сказаць мне праўду, але сказаць з любоўю! Ведаю, што шматлікія праблемы вырашацца, калі нічога не прадпрымаць. Дык навучы мяне цярпенню. Ты ведаеш, як моцна нам патрэбнае сяброўства. Дай мне быць вартым гэтага самага цудоўнага і пяшчотнага дару лёса. Дай мне багатую фантазію, каб у патрэбны момант, у патрэбны час, у патрэбным месцы, моўчкі або словамі, падараваць камусці неабходную цеплыню. Зрабі мяне чалавекам, які здолее дастукацца да тых, хто зусім "унізе". Зберажы мяне ад страху прапусціць штосці ў жыцці. Дай мне не тое, чаго я сабе жадаю, але тое, што мне насамрэч неабходна. (Антуан дэ Сент-Экзюперы) Паслухайце таксама тут: https://youtu.be/Fh6E7N7A3CU?feature=shared © Copyright: Дама Из Потсдама, 2025.
Другие статьи в литературном дневнике:
|