Успамiны
Яны ў чэргах бязгучна стаяць,
Каб азвацца на пэўнай хвіліне,
Бо мінулым так цяжка маўчаць.
Прынясуць нам сівыя аблокі
Грукат сэрца знясіленых мар,
Каб знайсьці карабельныя докі,
Дзе пунцуе ад ветразяў жар.
Начны брыз справакуе жаданьне
Зноў швартовыя кінуць канцы,
Развітацца з Радзімай ў каханьні,
Каб прыйсьці са шчытом у вянцы.
Добрай ночы, мае ўспаміны!
Я Ваш вэлюм рукою кранаю...
Толькі ветразь і прывід дзяўчыны,
Цішыня мне пакінула з яснага маю.
Свидетельство о публикации №126112800278