Жыжма-рака травою абрасла...
Між берагоў сваіх віхляе стужкай.
Цячэ яна павольна, не напружна
Нязведаўшы ні чоўна, ні вясла.
Вядзьмаркаю, яе яшчэ завуць,
І верагодна, такое не звычайна
Мяркую я, - усё ж якія тайны
Хавае моўчкі сівая каламуць.
Магчыма, скарбы адвечнай даўніны
Зацята пільнуюць у водах русалкі -
Срэбра дырхемаў, бурштыну кавалкі, -
Маўчаць аб гэтым замшэлыя млыны…
Свидетельство о публикации №126112502638