Беларуская радня

БЕЛАРУСКАЯ РАДНЯ
леанід ПРАНЧАК

Сваякі мае па свеце 
Ад Бярэсця да Мсціслаўля.
Ёсць яны і тут, і дзесьці,
Я іх песняй шчырай слаўлю.

Як жывецца так жывецца,
Мы на лёс не наракаем.
А надарыцца сустрэцца,
Песню родную спяваем.

Наша песня – слова ў слова –
Чутна зблізку і здаля: 
Дзядзька Лёва з Магілёва, 
Цётка Зося з Капыля!

Сваякі мае па свеце
Ад Палесся да Сібіры.
Мы сабраліся нарэшце:
Землякі, сябры,куміры.

Будзе свята і бяседа,
Добра тут было і будзе.
Ёсць у нас усё, што трэба.
Мы радня, свае мы людзі!

Наша песня – слова ў слова, 
Чутна зблізку і здаля: 
Дзядзька Лёва з Магілёва, 
Цётка Зося з Капыля!

Сваякі мае па свеце
Ад Амерыкі да Польшчы.
Мы сваёй радзімы дзеці,
Хто старэйшы, хто малодшы.

Рознасць думак і настрояў,
Хоць мы ўсе не аднаверцы,
На адзіны лад настроім
Нашы душы,
Нашы сэрцы.

Той, хто помніць дарагое,
Хто на кліч крыві прыйшоў,
Нас яднае найсвятое –
Памяць продкаў і любоў!

Наша песня – слова ў слова, 
Чутна зблізку і здаля: 
Дзядзька Лёва з Магілёва, 
Цётка Зося з Капыля!

23.11.2026

https://youtu.be/BrPNnJvsLnM


Рецензии