Аднойчы Бог стварыу жанчыну
Аднойчы Бог стварыў жанчыну,
Паўсюль яна каб несла слова,
Ды адраджала тую мову,
Якой бацькi спрадвек казалi,
Ды гучна песнi напявалi
Люлялi дзетак у калысцы,
Давалi думкам светлым выйсце.
Таму на ёй зварот да Бога
Ад сенцаў, ад палёў ды лога,
Ад чалавека, ад жанчыны:
Памілуй Беларусь-Айчыну…
Свидетельство о публикации №126112301713